Інстытут імя Гётэ: Прэзентацыя кнігі Лукаса Бэрфуса ў Мінску
24 кастрычніка 2015 года ў Мінску швейцарскі драматург і празаік Лукас Бэрфус прэзентуе сваю кнігу "Каала".
Усіх, каго кранае экзістэнцыйная праблематыка, хто ўспрымае пошукі сэнсу як асабістую задачу, Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на чытанне з удзелам пісьменніка, якога на яго радзіме - у Швейцарыі - называюць сучасным Максам Фрышам. Аўтара цікавяць галоўныя чалавечыя пытанні - пра жыццё, смерць і сэнс.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Веры Харужай, 25/3 (4 паверх, актавая заля). Прэзентацыя пройдзе на нямецкай мове з перакладам на беларускую.
Пачатак - а 18-й гадзіне. Уваход вольны.
Лукас Бэрфус (Lukas Bärfuss) нарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Тун (Швейцарыя). Пакінуўшы школу пасля дзевятага класа, спрабаваў сябе ў самых розных прафесіях. З 1997 года – вольны драматург і празаік. Лукас Бэрфус - адзін з найбольш паспяховых нямецкамоўных драматургаў. Яго п’есы ставяцца па ўсім свеце. Вялікі поспех прынёс яму дэбютны раман "Сто дзён". Творчасць Лукаса Бэрфуса была адзначаная цэлым шэрагам прэмій і ўзнагарод. За раман "Каала" ў 2014 годзе Лукас Бэрфус атрымаў Швейцарскую кніжную прэмію. Найшоўшая кніга пісьменніка "Стыль і мараль" пабачыла свет у 2015 годзе. Лукас Бэрфус жыве і працуе ў Цюрыху.
Пра кнігу "Каала"
"Лукасу Бэрфусу стае мужнасці выправіцца на тэрыторыю вусцішу і нематы, што расхінаецца пасля самагубства брата ў яго ўласнай свядомасці. Спрабуючы спасцігнуць гэты ўчынак, робячы крок за крокам углыб братавага жыцця, даследуючы ўласную - і ня толькі - маўчанку, раскручваючы ўсе сэнсавыя клубкі, што трапляюцца на шляху, аўтар стварае ўнікальны шматвымерны тэкст, у якім пад покрывам штодзённасці пульсуе тое, што мае дачыненне да самага ядра жыцця, чалавечага і ня толькі".
Крыніца: Goethe.de.