Інстытут Гётэ ў Мінску: Стыпендыі для выкладчыкаў нямецкай мовы на павышэнне кваліфікацыі ў Германіі

Інстытут Гётэ ў Мінску інфармуе пра магчымасць для выкладчыкаў нямецкай мовы падаць дакументы на стыпендыю для павышэння кваліфікацыі ў Германіі ў 2017 годзе. Вітаюцца тыя, хто хоча ўдасканаліць свае моўныя веды, паглыбіцца з краіназнаўства і пазнаёміцца з сучаснай Германіяй і яе культурай.

Арганізатары прапануюць удзел у:

- семінарах для ўдасканалення ведаў у галіне краіназнаўства (тып L);

- семінарах для ўдасканалення ведаў у галіне краіназнаўства і ў методыцы выкладання нямецкай мовы (тып MD). З поўным спісам семінараў можна азнаёміцца тут.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- з'яўляцца настаўнікам нямецкай мовы або рыхтаваць будучых настаўнікаў нямецкай мовы, займацца перападрыхтоўкай;

- працягваць працаваць выкладчыкам нямецкай мовы ў бліжэйшыя некалькі гадоў;

- быць гатовым перадаць набытыя веды калегам па навучальнай установе;

- з'яўляцца сталым удзельнікам праграм Інстытута Гётэ ў Мінску;

- абавязкова прымаць удзел у прадугледжанай культурнай праграме семінару;

- мець добры ўзровень валодання мовай, інш.

 

Стыпендыя ўключае:

  • кошт заняткаў, экскурсій, культурных мерапрыемстваў;
  • пражыванне ў 1-2-месным пакоі, сняданкі;
  • кошт абедаў (акрамя святочных дзён, выходных);
  • медыцынскую страхоўку;
  • выплаты на кішэнныя выдаткі;
  • кампенсацыі вандроўкі.

 

Падрабязнасці падачы заяўкі - на гэтай старонцы. Апошні дзень падачы дакументаў - 16 кастрычніка 2016 года.

 

Паводле Goethe.de