Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ ладзіць вэбінар для абітурыентаў магістратуры

7-га чэрвеня 2016 года ў 17:00 Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ ладзіць вэбінар для абітурыентаў, якія жадаюць паступіць у магістратуру на спецыяльнасць "Інавацыйны менеджмент". Вядоўца вэбінару - дэкан факультэта "Вышэйшая школа бізнесу" і кіраўніца навучальнай праграмы "Інавацыйны менеджмент" Наталля Апанасовіч.

На вэбінары запланавана абмеркаваць наступныя пытанні: запатрабаванасць магістраў менеджменту інавацыйнай сферы, дысцыпліны праграмы і асаблівасці навучальнага працэсу, знаёмства з выкладчыкамі, запіс на адкрытыя заняткі, умовы навучання і паступлення.

Каб запісацца на вэбінар, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: [email protected].

 

Паводле Sbmt.bsu.by.