Інстытут Artes Liberales: Рэзідэнцкія стыпендыі (Польшча)
У межах праекту "Сусветныя дыялогі" Open Society Foundations даследчыкам у сферы грамадскіх і гуманітарных навук з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі прапануецца рэзідэнцкая праграма адукацыі "artes liberales" у Польшчы. Праграма рэалізуецца сумесна з Варшаўскім універсітэтам.
Чатыры стыпендыяты змогуць пазнаёміцца з досведам польскай сістэмы адукацыі (падыходы да даследаванняў, навучанне й выкладанне) і абмеркаваць ды папрацаваць над уласнымі праектамі.
Запрашаюцца кандыдаты навук.
Памер штомесячнай стыпендыі складае 2 тыс. даляраў ЗША (стыпендыя выплочваецца ў польскіх злотых за вылікам падаткаў і прызначана на пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў Варшаве). Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі на вандроўку ў Варшаву.
Рэзідэнцкая праграма разлічана на 6 месяцаў: з верасня 2016 па люты 2017 года.
Дэдлайн падачы заяўкі для кандыдатаў - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут альбо на гэтай старонцы.
Паводле Edu-Active.com.