Інклюзія асобаў з інваліднасцю: Конкурс сацыяльнай аўдыёрэкламы
пан, 2015-05-04 11:18
Грамадскае аб’яднанне "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" да 6 траўня 2015 года прымае заяўкі на конкурс сацыяльнай аўдыёрэкламы "Мар і стварай", які ладзіцца ў межах праекта "Мастацтва за інклюзію асобаў з інваліднасцю" пры падтрымцы USAID.
Удзельнікам конкурсу прапанавана стварыць сацыяльную аўдыёрэкламу, якая адлюструе новы погляд на асобаў з інваліднасцю без прызмы стэрэатыпаў. Пераможца конкурсу атрымае ўзнагароду ў памеры 500 даляраў ЗША. Пра ўмовы конкурсу можна даведацца тут.
Паводле Adukacyja.info.