Інклюзіўны трэнінг "Творчае мысленне і моладзевае прадпрымальніцтва"
Сацыяльна-рэабілітацыйная ўстанова "Эгалітэ цэнтр" i Беларускае моладзевае грамадзскае аб'яднанне "Новыя твары" запрашаюць на інклюзіўны трэнінг "Творчае мысленне і моладзевае прадпрымальніцтва", які пройдзе 18-19 кастрычніка 2014 года.
Адукацыйная ініцыятыва "Асабісты рост і актыўнае грамадзянства" накіравана на ўключэнне маладзёнаў з рознымі сацыяльнымі і фізічнымі магчымасцямі ў працэс асабістага і прафесійнага развіцця.
Мерапрыемства ладзіцца для удзельнікаў ва ўзросце 18-30 гадоў з рознымі ступенямі фізічнай мабільнасці. Трэнінг накіраваны на развіццё творчага мыслення і каманднага пошуку нестандартных рашэнняў, а таксама на распрацоўку бізнэс-ідэяў з улікам магчымых рызыкаў і наяўных крыніц фінансавання.
Для таго каб прыняць удзел у мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету. Дэдлайн – 13 кастрычніка 2014 года. Падрабязнасці - на афіцыйнай вэб-старонцы.
Паводле Adukacyja.info.