Інклюзіўны курс па дакументальным кіно
чцв, 2018-07-26 09:22
Набор на бясплатны інклюзіўны курс па дакументальным кіно ў межаш праекта #ART_INCLUSION. Курс будуць весці знакамітыя беларускія рэжысёры Віктар Аслюк і Вольга Дашук. Удзел бясплатны, заняткі даступныя для людзей з інваліднасцю і без. Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць заўку да 31 ліпеня 2018.
Калі: верасень 2018 – сакавік 2019. За гэты перыяд удзельнікі і ўдзельніцы створаць уласны кароткаметражны дакументальны фільм на сацыяльную тэматыку.
Курс уключае ўсе стадыі стварэння дакументальнага кіно: ад ідэі да вытворчасці фільма. Адукацыйная праграма складаецца з 4 модуляў:
- Рэжысура дакументальнага кіно;
- Асновы мантажу;
- Аператарскае майстэрства;
- Асновы гукарэжысуры;
Крыніца: art_inclusion