Інклюзіўная Беларусь - творчы конкурс ААН для школьнікаў
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ладзіць творчы конкурс для вучняў сярэдніх школ, гімназій, мастацкіх школ, цэнтраў дадатковай адукацыі.
Конкурс "Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця" скіраваны на памяншэнне няроўнасці, заахвочванне дзяцей і моладзі да творчага пошуку, асэнсавання праблем ў галіне ўстойлівага развіцця.
Узрост удзельнікаў конкурсу - 7-18 год.
Намінацыі конкурсу:
- жывапіс, графіка, калаж (памер 40х60 см; акварэль, гуаш, туш; любая тэхніка выканання; творчыя працы дасылаюцца ў нягнуткіх канвертах з пазнакай "Інклюзіўная Беларусь" на адрас: Прадстаўніцтва ААН, вул. Кірава, 17, 3-ці паверх, Мінск, 220 050, Беларусь);
- эсэ (на беларускай ці рускай мове, максімум 800 слоў, лічбавы фармат; неабходна адправіць на е-мэйл: [email protected]);
- відэа (любы фармат, на любым носьбіце ці ў Сеціве, хранаметраж - да 3-х хвілін).
Творчыя працы мусяць быць прысвечаны наступным тэмам:
- Абарона дзяцей і правоў дзяцей.
- Правы людзей з інваліднасцю.
- Дамашні гвалт і гендэрная роўнасць.
- Міграцы і ўцекачы.
- Ахова навакольнага асяроддзя.
- Здаровы лад жыцця.
Крытэры для азднак журы:
- глыбіня раскрыцця тэмы;
- персанальны характар успрымання тэмы і яе асэнсавання;
- мастацкае раскрыццё тэмы;
- тэхнічнае выкананне.
Дэдлайн - 30 верасня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле UN.by.