Інфармацыйная сустрэча па магчымасцях адукацыі (Баранавічы)
пан, 2018-02-05 14:49
Ідэя – дзяліцца досведам, падтрымліваць сучасныя адукацыйныя трэнды «адукацыя – праз усё жыццё». Як раз пачынаецца новы семестр ва універсітэцэ і самы час ставіць мэты на будучыню. Ехаць навучацца па абмене, займацца валанцёрствам, можа вы як раз шукаеце магчымасці? Запрашаем вас на сустрэчу 10 лютага з 13.30 да 16.00 у бібліятэку В.П.Таўлая ў Баранавічах па адрасе: вул.Леніна, 53.
- У чым асаблівасці адукацыйнай сістэмы Нямеччыны;
- навошта рэгістравацца на іспыты;
- як прыехаць у замежны ўніверсітэт і справіцца з навучаннем на замежнай мове;
- як паспяхова напісаць матывацыйны ліст;
- як падвысіць свае шансы на поспех атрымання стыпендыі;
- якія профільныя стыпендыі ёсць для студэнтаў-юрыстаў;
- якія магчымасці ёсць для студэнтаў з Беларусі праз праграму Эразмус + і іншыя цікавоскі.
Сустрэча адбудзецца ў рамках праекта "EU and YOU - Education for Integration" і ініцыятывы "Young European Ambassadors".
Крыніца: facebook.com