Інавацыйны студэнцкі конкурс Borealis Student Innovation Award

Borealis Student Innovation Award - міжнародны конкурс для студэнтаў і студэнтак з усіх куткоў свету. Асноўная місія конкурсу - ацаніць творчасць праз інавацыі, мэта конкурсу - прызнанне інавацыйнага мыслення і наватарскіх рашэнняў. Прэмію можна атрымаць за лепшую даследчую работу на праграме бакалаўрыяту (кваліфікацыйную працу), на праграме магістратуры (дыпломную работу) і праграме аспірантуры (дысертацыю). Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 сакавіка 2018.

Прызы:

  • Сертыфікат, паездка ў Швецыю.
  • Магчымасць наведаць інавацыйны цэнтр у траўні і атрымаць 5000€ аспірантам, 2000€ - магістрам і 1000€ - бакалаўрам.
  • Пераможцы змогуць прадставіць сваю працу і абмеркаваць яе з членамі даследчай каманды Borealis.
  • Лепшыя даследчыя работы будуць адзначаны сертыфікатам, трафеем і грашовай узнагародай.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. прымаць удзел могуць студэнты і студэнткі, якія праводзяць даследаванні ў галіне ўстойлівасці, хіміі, палімернай хіміі, палімернай навукі, палімернай аналітыкі, тэхнічнай хіміі, механічнай і прамысловай інжынерыі, або даследаванні з фокусам на выкарыстанне алефінаў, базавых хімікатаў;
  2. даследчая работа павінна быць не старэйшыя за 2-х гадоў і павінна быць скончана да канца лютага 2018.

 

Для падачы заяўкі неабходныя:

  • Заяўка.
  • Анатацыя даследчай працы (не больш за 2-х старонак).
  • CV.
  • Дакументы прымаюцца на англійскай мове на [email protected]

 

Крыніца: borealisgroup.com