Інавацыйны эканамічны лагер у Кракаве (Польшча)
пан, 2018-09-24 14:12
На працягу 4-х дзённага лагера (12-15 лістапада) удзельнікі і ўдзельніцы паглыбяць веды пра цяжкасці, звязаныя з эканамічнымі бізнес мадэлямі. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне. Мэта лагера: развіць бізнес-мадэль, заснаваную на ўстойлівым спажыванні, перапрацоўцы, сумесным стварэнні прадуктаў і паслуг. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі - 30 верасня 2018.
Сумесныя мерапрыемствы будуць праходзіць у 4-х асноўных групах, па 15-20 чалавек у групе. Кожны кандыдат і кандыдатка павінен выбраць адну з груп, у якой жадае ўзяць удзел:
- Група 1 - LED асвятленне для дома і прадпрыемстваў
- Група 2 - Пераапрацоўка таблетак
- Група 3 - Мікра ферма
- Група 4 - Ланцуг паставак мяса
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- грамадзяне/кі ўсіх краін;
- прадстаўнікі/цы грамадскага, прыватнага, адукацыйнага/даследчага сектараў, прадстаўнікі/цы спажыўцоў;
- прадстаўнікі/цы ўсіх спецыяльнасцяў і дысцыплін.
Крыніца: circ4life.eu