Інавацыйная праграма для моладзі ў Осла (Нарвегія)
Інавацыйная праграма для моладзі ўяўляе сабой праграму пашырэння магчымасцяў моладзі для вырашэння праблем забеспячэння ўстойлівасці ў 21 стагоддзі. Праграма адбудзецца 12 - 26 жніўня 2018 і збярэ маладых людзей з усяго свету для стварэння прататыпаў і рэалізацыі рэальных праблем у галіне ўстойлівага развіцця. Мэта - стварыць старт-ап, які дапаможа ўвасобіць мэты МУР і будзе эканамічна рэальны для рэалізацыі. Дэдлайн 15 лютага.
Удзельнікі і ўдзельніцы будуць змешчаны ў каманды з 3-х чалавек і пройдуць праз 5 модуляў і 10 мэтаў. Праграма доўжыцца 5 месяцаў. 4,5 - онлайн і 2 тыдні ў Осла, Нарвегія.
Арганізатары забяспечваюць:
- пражыванне
- харчаванне
- аплату авія-пералёту ў Осла
Каманды атрымаюць:
- інавацыйную праграму вышэйшага класа
- настаўніцтва, кіраўніцтва, навучанне
- магчымасць пазнаёміцца з таленавітымі людзьмі з усяго свету
- выдатную магчымасць стварыць удалы стартап
- пазнаёміцца з інвестарамі, карпарацыямі, бізнесменамі
- даведацца на ўласным вопыце, што такое лідарства, самаразвіццё, камандная праца, інавацыі, крэатыўнасць, мэты ўстойлівага развіцця, прадпрымальніцтва.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост 16 - 25 гадоў, якія жадаюць стварыць нешта новае з нуля;
- будуць наведваць усе мерапрыемствы праграмы;
- змогуць знаходзіцца ў Осла ў жніўні;
- будуць працягваць працу над праектам па заканчэнні праграмы.
Заяўка падаецца анлайн на сайце арганізатараў.
Крыніца: ysiglobal.com