Impact Hub: Воркшоп па сацыяльным прадпрымальніцтве (Мінск)
26-27 снежня 2015 года пляцоўка Talaka.by запрашае на воркшоп па сацыяльным прадпрымальніцтве. Запрашаюцца будучыя сацыяльныя прадпрымальнікі з усёй Беларусі.
Навучэнцы вывучаць тэхналогію Impact Hub па стварэнні бізнэс-мадэлі для сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Вітаюцца кандыдаты з рэгіёнаў і ўдзельнікі са сваімі ідэямі, якім патрэбны бізнэс-падыход для развіцця сваіх праектаў.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў на час воркшопу.
Каб зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка, калі ласка, запоўніце анлайн-анкету да 23:59 22 снежня 2015 года. Колькасць месцаў абмежаваная.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да менежэра па арганізацыйным развіцці Уладзя Сташкевіча па тэл.: (029) 261 23 90, е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - тут.
Паводле SocNews.by.