III Міжнародны Форум «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы» ( Мінск)

25 кастрычніка ў Мінску адбудзецца III Міжнародны Форум «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы». Тэма форуму: Ад інклюзіўных супольнасцей да інклюзіўнага грамадства. Можна зарэгістравацца анлайн як спікер/ка ці як удзельнік/ца.

Мэта Форуму - паказаць лепшыя міжнародныя практыкі, спрыяць поўнаму доступу бацькоў, спецыялістаў, усіх зацікаўленых асоб.

Задачы Форуму: практычны абмен вопытам у галіне дадатковых карэкцыйных метадаў працы паміж спецыялістамі, аўтарамі інавацыйных методык, бацькамі; арганізацыя міжнароднай рабочай пляцоўкі для майстар-класаў, прэзентацый.

Крыніца: theatre-i.tilda.ws