Ідзе прыём заявак на 9-ты конкурс Сацыяльнага ўікенда (Social Weekend)
Дзеля развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва і сацыяльных інвестыцый у Беларусі, стварэння ўмоў для росту сацыяльнага капіталу з 16 студзеня па 28 лютага 2017 г. ідзе прыём заявак на Дзевяты рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. Аўтары праектаў (каманды), якія прайшлі народнае галасаванне (20 лепшых праектаў на думку супольнасці), пройдуць дадаковае навучанне, сфарміруюць каманду, атрымаюць экспертную падтрымку, паспрабюць свае сілы ў рэальнасці. 18 траўня 2017 г. у фінале 16 найбольш абаснаваных праектаў з прадпрымальнай камандай і канктрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і духам сацыяльнага прадпрымальніцтва, атрымаюць матэрыяльную падтрымку ад мецэнатаў і спонсараў на суму больш за 40000 BYN. Пераможцаў будзе шмат: не адзін, два ці тры, а лік, роўны колькасці намінацый ад мецэнатаў. Больш падрабязна чытаць тут.
18 і 19 лютага 2017 г. адбудзецца Хакатон сацыяльных праектаў, што ўпершыню быў праведзены ў рамках Восьмага конкурса Social Weekend і быў самым маштабным у Беларусі.
«Сацыяльны праект» – шырокае паняцце і не абмяжоўваецца чыстай дабрачыннасцю. Чым ён можа быць? – Любой ідэяй, што нясе карысць грамадству або робіць навакольны свет лепшым, не дае знікнуць чамусьці важнаму, паляпшае жыццё або робіць нешта новае, дагэтуль нябачанае і камусьці вельмі неабходнае.
Social Weekend – самы вялікі конкурс сацыяльных праектаў у Беларусі.
Хто можа ўдзельнічаць?
Удзельнічаць можа любы ахвотны ці ахвотная – дастаткова падаць заяўку і апісаць сваю ідэю, якая нясе карысць грамадству і робіць наш свет лепшым.
Заяўнікі будуць удзельнічаць ў народным галасаванні і дадаткова абірацца экспертамі, праходзіць карыснае навучанне, фарміраваць каманду, атрымліваць экспертную падтрымку і спрабаваць свае сілы. У фінале найбольш абаснаваныя праекты з кемлівай і дзейнай камандай, канкрэтнымі крокамі і новымі падыходамі да вырашэння праблем, а таксама духам сацыяльнага прадпрымальніцтва, перамогуць на конкурсе і атрымаюць партнёрскую падтрымку.
Ужо больш за 1000 унікальных ідэй паўстала за час правядзення конкурсу, амаль 200 000 бел.руб. ( >125 000$ у эквіваленце) інвеставана ў межах конкурсу з восені 2013 г.
Крыніца: www.socialweekend.by