ICFJ-Dow Jones: Вэбінар для журналістаў па Панамскіх дакументах

25 траўня 2016 года ў межах серыі адукацыйных мерапрыемстваў міжнароднай арганізацыі ICFJ і фундацыі Dow Jones пройдзе бясплатны вэбінар для журналістаў, прысвечаны расследаванню, якое атрымала назву "Панамскія дакументы" (Panama Papers).

Дадзенае журналісцкае расследаванне прадэманстравала, што сумесная праца рэдакцый выданняў з розных краін дапамагае ажыццявіць глыбокае даследаванне складаных міжнародных тэм.

Да ўдзелу ў вэбінары запрашаюцца медыяспецыялісты з усяго свету. Удзельнікі змогуць задаць пытанні вядоўцам вэбінару:

- стыпендыяту праграмы ICFJ Knight International Journalism Крысу Роперу;

- адказнаму рэдактару Афрыканскай сеткі цэнтраў журналіскіх расследаванняў Аманды Стрыдом;

- рэдактару Афрыканскай сеткі цэнтраў журналіскіх расследаванняў Хадзіджы Шарыфэ.

Афрыканская сетка цэнтраў журналіскіх расследаванняў (ANCIR) апублікавала серыю артыкулаў паводле "Панамскіх дакументаў", што датычацца 14-ці афрыканскіх краін.

Вядоўцы вэбінару падзеляцца сваім досведам працы з Panama Papers, распавядуць пра свае дасягненні і пра тэхналогіі, якія ANCIR выкарыстоўвае падчас падрыхтоўкі матэрыялаў паводле гэтага расследавання.

Пачатак вэбінару - 17:00 па мінскім часе. Каб зарэгістравацца, неабходна запоўніць анкету на гэтай старонцы.

Паводле IJnet.org.