IBB Мінск распачынае прыём заявак у IDEALAB 2019
14-15 чэрвеня Лабораторыя ідэй IdeaLab 2019 расчыняе дзверы для актывістаў і актывістак НДА з усё Беларусі ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Раў (IBB Мінск).
Цягам 24 гадзін каманды актывістаў і актывістак будуць ствараць крэатыўныя медыйныя кампаніі, што дапамогуць сацыяльным праектам стаць больш заўважнымі і паўплываць на пазітыўныя змены ў грамадстве. Дапамогуць камандам у працы над праектамі запрошаныя эксперты з крэатыўнай медыя-індустрыі, а ацэньваць вынікі працы будуць рэдактары вядучых беларускіх медый.
Дата правядзення IdeaLab: 14-15 чэрвеня 2019 года.
Месца правядзення: пр-т Газеты Праўа 11, г. Мінск, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Раў.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, арганізатары забяспечаць пражыванне і кампенсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў ды ўдзельніц з рэгіёнаў, фуршэтнае харчаванне будзе прапанавана рэстаранам Westfalia.
Умовы ўдзелу ў IdeaLabдля атывістаў/так НДА ды ініцыятыў
Прадстаўнікам НДА/сацыяльных праектаў/иніціцыятыў трэба запоўніць камандную заяўку на ўдзел і падрабязна апісаць тую ідэю (гісторыю, праблему), якая можа легчы ў аснову медыя-кампаніі.
Адабраныя для ўдзелу ініцыятывы запросяць на IdeaLab 2019, дзе яны змогуць прэзентаваць сваю ідэю, паўдзельнічаць ў майстар-класах экспертаў, распрацаваць прататып або гатовую медыя-кампанію і прэзентаваць яе рэдактарам вядучых СМІ Беларусі.
Для актывістаў ўдзел у IdeaLab – унікальны шанец наладзіць узаемадзенянне з медыя і журналістамі, атрымаць базавыя веды ў галіне ракламы ды PR, завесці новыя знаёмствы. Але галоўнае – гэта цудоўная магчымасць распевесці шырокай аўдыторыі пра тыя праблемы, якімі займаецца ініцыятыва.
У часе рэалізацыі IdeaLab спецыялісты ў галіне медый, тэхналогій, візуалізацыі і рэкламы будуць дзяліцца сваімі ведамі з удзельнікамі і ўдзельніцамі ў часе майстар-класаў, а таксама кансультаваць каманды на працягу ўсяго творчага працэсу.
Па заканчэнні працы каманд рэдактары найбольш папулярных СМІ Беларусі сустрэнуцца ў IdeaLab дзеля таго, каб сказаць «ТАК» або «НЕ» прадстаўленым праектам. Атрымаўшы «ТАК» ад любого з сяброў рэдактарскага журы, праектная каманда атрымлівае прынцыповую згоду ад рэдактара СМІ на супрацоўніцтва па рэалізацыі распрацаванай медыйнай кампаніі.
Скрайні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня 2019 г.
РЭГІСТРАЦЫЯ заявак команд адбываецца на старонцы мерапрыемства па спасылцы
Па ўсіх дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, на e-mail – [email protected]