Human Winter Camp-2019: зімовы праваабарончы лагер

Што важнага можна зрабіць у самым пачатку года? Падацца на праграму па правах чалавека! Human Constanta падрыхтавала 5-дзённы Human Winter Camp, які пачнецца ужо 27 студзеня 2019 года ва ўтульнай сядзібе за Менскам. Неабходна запоўніць анлайн рэгістрацыйную форму да 15 студзеня ўключна.

Для каго?

Даўно хацеў/хацела запусціць уласную ініцыятыву, заснаваную на каштоўнасцях Правоў чалавека? Ці проста навучыцца дзеянням ў абарону грамадскіх інтарэсаў? Гэты кэмп як раз для цябе: будзеце гутарыць пра Правы чалавека, шляхі і механізмы ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесныя дзеянні. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам нефармальнай адукацыі з магчымасцю быць пачутымі. 5-дзённы інтэнсіў прадугледжвае поўнае ўключэнне ў агульны працэс.

Што па выніку?

Ты даведаешся, што такое грамадскі інтарэс і якія існуюць інструменты па яго абароне. Магчыма, у цябе ёсць план уласнай ініцыятывы. Ты зможаш альбо рухаць яе далей, альбо дапрацаваць разам з Human Constanta трошкі пазней, знайсці аднадумцаў у каманду, ажыццяўляць ідэю пад ментарствам дасведчанных праваабаронцаў, альбо пакінуць у якасці добрага і прапрацаванага прыклада.

Крыніца: humanconstanta.by