Human Rights Watch: Стыпендыі імя Алана і Барбары Фінберг (ЗША)
Міжнародная няўрадавая некамерцыйная арганізацыя Human Rights Watch (HRW) прымае заяўкі на атрыманне стыпендыі імя Алана і Барбары Фінберг. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выпускнікі магістратуры факультэтаў журналістыкі, права, міжнародных адносін.
Стыпендыяты атрымаюць магчымасць на працягу года працаваць у HRW у Вашынгтоне ці Нью-Ёрку: займацца маніторынгам сітуацыі з правамі чалавека ў свеце, падрыхтоўкай справаздач і матэрыялаў для СМІ.
Пачатак стыпендыяльнай праграмы - верасень 2017 года. Памер стыпендыі складае 55 тыс. даляраў ЗША.
Вітаецца досвед працы ў галіне абароны правоў чалавека і жаданне рабіць далейшую кар'еру ў гэтай галіне. Сярод патрабаванняў да кандыдатаў - досвед ажыццяўлення даследаванняў, працы на месцах здарэнняў, аналітычныя здольнасці, свабоднае валоданне ангельскай мовай. Валоданне іншымі мовамі з'яўляецца перавагай.
Кандыдаты мусяць адправіць CV, суправаджальны ліст, 2 рэкамендацыі, неапублікаваны артыкул і копію дыплома. Дэдлайн - 8 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы. Заяўнік мусіць быць гатовым прайсці інтэрв'ю ў Нью-Ёрку ў перыяд з канца лістапада па сярэдзіну снежня 2016 года.
Паводле IJnet.org