Human Rights Watch: Стыпендыі для абаронцаў правоў чалавека
Выпускнікі магістратуры юрыдычных факультэтаў, факультэтаў журналістыкі і міжнародных адносін могуць прыняць удзел у конкурсе арганізацыі "Human Rights Watch" на атрыманне стыпендый імя Алана і Барбары Фінберг. Стыпендыяты на працягу 1 года будуць працаваць у офісе арганізацыі ў Вашынгтоне альбо Нью-Йорку: займацца маніторынгам сітуацыяй з правамі чалавека ў свеце і падрыхтоўкай справаздач ды матэрыялаў для СМІ.
Памер стыпендыі складае 55 тыс. даляраў ЗША.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- досвед працы ў сферы абароны правоў чалавека, жаданне працягваць кар'еру ў гэтай галіне,
- досвед даследчай працы, працы на месцах падзей,
- аналітычныя здольнасці,
- свабоднае валоданне ангельскай мовай (валоданне іншымі замежнымі мовамі ёсць перавагай).
Кандыдаты мусяць даслаць суправаджальны ліст, 2 рэкамендацыі, CV, копію дыплома, неапублікаваны артыкул да 8 кастрычніка 2015 года на е-мэйл: [email protected].
Паводле Ijnet.org.