HR: Досвед кампаній па найме людзей з інваліднасцю (Мінск)
пан, 2015-04-13 15:09
30 красавіка 2015 года ў Мінску пройдзе сустрэча для HR-спецыялістаў "Досвед кампаній па найме людзей з інваліднасцю". Мерапрыемства ладзіцца ў межах Тыдня Даступнасці, ініцыятарам якога ёсць Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Падчас сустрэчы прадстаўнікі бізнэс-супольнасці падзеляцца прыкладамі паспяховай працоўнай адаптацыі людзей з інваліднасцю ў кампаніях.
Тэмы абмеркавання: канкурэнцыя суіскальнікаў з інваліднасцю на свабодным рынку працы, прэферэнцыі для кампаній, якія наймаюць людзей з інваліднасцю.
Папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы ажыццяўляецца тут.
Поўная інфармацыя пра сустрэчу даступна па гэтай спасылцы.
Паводле Disright.org.