Heta Belarus, Dzietka: Набор валанцёраў для краўдфандынг-кампаніі
"Heta Belarus, Dzietka!" набірае валанцёраў для краўдфандынг-кампаніі. Вітаюцца валанцёры: вясёлыя і лёгкія на ўздым, добра арганізаваныя самі і выдатныя арганізатары. Пажадана: уменне фатаграфаваць, здымаць відэа, пісаць артыкулы, захапляцца сацыяльнымі медыя. Вітаецца зацікаўленасць у праектным менеджменце.
Тэрмін краўдфандынг-кампаніі: 30 сакавіка 2016 года + 50 дзён. Пачатак працы - сярэдзіна лютага.
Каб стаць валанцёрам, калі ласка, напішыце да 5 лютага 2016 года на адрас "[email protected]" (з тэмай ліста "Heta сrowdfunding Dzietka") і каротка (альбо доўга) распавядзіце пра сябе.
"Heta Belarus Dzietka" - сацыяльны бізнес, мэта якога - паказаць унікальнасць Беларусі замежнікам і самім беларусам. У кожнай новай нататцы ў блогу (а цяпер ужо і ў кнізе) каманда распавядае пра незвычайныя і асаблівыя моманты жыцця ў Беларусі.
Крыніца Adukacyja.info.