Гульня «Добрыя суседзі»: : як палепшыць жыццё вакол сябе

Цётка Моця пачынае гульню «Добрыя суседзі»: як палепшыць жыццё вакол сябе і запрашае ў яе ўсіх, каму неабыякава месца, дзе яны жывуць. Непрыгожы пад'езд і шматгадовая лужына каля ўваходу? Зламаныя арэлі і іржавая горка на дзіцячай пляцоўцы? Ніводнага дрэўца, але занадта шмат машын? Паверце: на ўсё гэта можаце паўплываць вы самі! І не бойцеся, вы не адны: зараз з вамі - Цётка Моця. Далучыцца да гульні можна ў любы момант, а першае заданне прыйдзе ў бліжэйшы аўторак. Запісвайцеся, каб не прапусціць! Удзел у гульні - бясплатны.

Гуляючы ў гульню «Добрыя суседзі», вы:

  • выявіце лакальныя праблемы, і знойдзеце шляхі, як іх вырашыць
  • пазнаёміцеся і пасябруеце з людзьмі, якія жывуць побач, і аб'яднаецеся з імі для вырашэння хвалюючых пытанняў;
  • навучыцеся ўзаемадзейнічаць з мясцовымі органамі ўлады і СМІ;
  • галоўнае - Цётка Моця падзеліцца сваімі ведамі і досведам і натхніць вас на выдатныя перамены!

 

Галоўная задача гульні - натхніць на пазітыўныя змены месцаў, дзе жывуць людзі, і даць самы першы імпульс і падказкі, неабходныя для гэтых пераменаў. Яны пераканаюцца, што здольныя на неверагодныя рэчы і ўбачаць, як шмат можна зрабіць разам.

У гульню можна ўключыцца ў любы момант, і для кожнага гульца яна доўжыцца шэсць тыдняў. Кожны аўторак вядучая гульні Цётка Моця адпраўляе электронны ліст, а ў ім - тры заданні. Неабавязкова выконваць усе тры, трэба выбраць толькі адно: тое, якое здасца самым сімпатычным, актуальным і пасільным. Тым не менш, тыя, што засталіся два таксама можна рабіць, калі ёсць настрой, сілы і жаданне: за іх будуць налічаны дадатковыя бонусы.

Як толькі заданне выканана - удзельнікі і ўдзельніцы пішуць Цётцы Моце ліст са справаздачай. Таксама яны могуць расказваць пра свае поспехі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #dobrososedi.

Крыніца: dobrososedi.tilda