Група Сусветнага банка: Вакансія кансультанта па мадэрнізацыі інфраструктуры адукацыі (Беларусь)
Група Сусветнага банка шукае кансультанта для аказання падтрымкі ў паспяховай рэалізацыі праекту "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Беларусі".
Патрабаванні да кандыдатаў:
- свабоднае валоданне вуснай і пісьмовай ангельскай і рускай мовамі;
- разуменне фінансавых і эканамічных аспектаў і здольнасць аналізаваць пытанні, звязаныя з планаваннем у дзяржсектары і менеджментам у галіне адукацыі;
- валоданне Microsoft Office (Word, Excel, PowerPoint, Outlook);
- ступень магістра (альбо эквівалент) у галіне адукацыйнай палітыкі, дзяржкіравання, архітэктуры, гарадскога планавання, будаўніцтва ці ў сумежных сферах.
Вітаюцца:
- здольнасць працаваць самастойна, своечасова планаваць і выконваць заданні, рабіць справаздачу аб выкананай працы;
- працоўны досвед (мінімум 2 гады) у галіне кіравання інфраструктурай адукацыі, архітэктуры, гарадскога планавання або будаўніцтва.
Праца кансультанта/кі мае мэтай дапамогу Сусветнаму банку ў наглядзе за рэалізацыяй праекту "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Беларусі" і падтрымку групе па рэалізацыі праекту і міністэрству адукацыі Беларусі ў выкананні мерапрыемстваў па здзяйсненні праекту.
У абавязкі ўваходзяць:
- камунікацыя са службовымі асобамі Сусветнага банка і беларускіх органаў дзяржкіравання;
- наведванне ўстаноў сярэдняй агульнай адукацыі, дзе плануюцца альбо ідуць рэмонтныя працы, і забеспячэнне іх адпаведнасці мэтам праекту і выканання згодна з працэдурамі Сусветнага банка;
- праца па своечасовым забеспячэнні закупак і тэхнічнага нагляду;
- своечасовае інфармаванне праектнай групы аб бягучых праблемах;
- прадстаўніцтва Банка ў пытаннях, звязаных з рэалізацыяй праекту (пры неабходнасці) і інш.
Тэрмін працы - 60 працоўных дзён у перыяд з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2016 года (з магчымасцю працягу).
Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ і сціслы суправаджальны ліст (да 350 словаў) на ангельскай мове на е-мэйл: [email protected].
Апошні дзень падачы рэзюмэ - 28 сакавіка 2016 года. Падрабязней - тут.
Паводле Worldbank.org.