Green Talents Competition - міжнародны форум па пытаннях высокага патэнцыялу ва ўстойлівым развіцці
пан, 2018-04-23 13:28
Федэральнае міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў Германіі праводзіць конкурс Green Talents Competition - міжнародны форум па пытаннях высокага патэнцыялу ва ўстойлівым развіцці. Штогод узнагароду конкурсу атрымліваюць 25 маладых даследчыкаў(ц) з усяго свету. Падаваць заяўкі могуць прадстаўнікі ўсіх дысцыплін, калі яны маюць дачыненне да ўстойлівага развіцця. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 23 траўня 2018.
Конкурс складаецца з:
- Запрашэння ў Германію для ўдзелу ў 2-х тыднёвым цалкам аплачваемым навуковым форуме.
- На працягу 2-х тыднёвага форуму будзе магчымасць падаць свае праекты экспертам у рамках асабістых сустрэч.
- Другое запрашэнне ў Германію ў 2019 для правядзення цалкам аплачванага даследаванні (да 3-х месяцаў знаходжання ў краіне).
- Будуць мець доступ да "Green Talents Network", якая складаецца з 200 экспертаў з 57 розных краін.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- вывучаюць устойлівае развіццё, а праца адносіцца да міждысцыплінарнага падыходу ў гэтай дысцыпліне;
- навучаюцца ў магістратуры, або ў працэсе атрымання больш высокай навуковай ступені;
- маюць адзнакі вышэй сярэдніх і выдатна валодаюць англійскай мовай;
- атрымалі ступень магістра, або доктара навук не больш 3-х гадоў таму;
- не грамадзяні Германіі і не пражываюць у Германіі.
- для ўдзелу ў конкурсе зацікаўленым кандыдатам неабходна зарэгістравацца тут.
Крыніца: greentalents.de