Гранты ў падтрымку сацыяльнага мастацтва ў Японіі

Гранты ў падтрымку сацыяльнага мастацтва SOCIALLY ENGAGED ART SUPPORT GRANT накіраваны на падтрымку праектаў сацыяльнага мастацтва, якія будуць рэалізаваны ў Японіі і зробяць унёсак у развіццё абшчыны і грамадства, рэалізуюць мерапрыемствы сумесна з рэзідэнтамі і суполкамі і мэта якіх - пабудова і дэманстрацыя мадэляў лепшага грамадства. Максімальны грант  складае каля 45058$. Крайні тэрмін падачы заяўкі - 21 кастрычніка 2018.

Вызначэнне "сацыяльнае мастацтва" - агульны тэрмін мастацкай дзейнасці, мэтай якога з'яўляецца пэўныя змены паміж ужо існуючымі правіламі і сістэмамі праз актыўны ўдзел грамадства і камунікацыю з грамадствам як на штодзённым, так і на сацыяльным узроўнях.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў і ўсіх узростаў;
  2. мастакі або арганізацыі павінны працаваць у кантэксце сучаснага мастацтва.

 

Патрабаванні да праекта:

  • праекты павінны мець новыя метады і спосабы выказвання;
  • праекты, звязаныя з сацыяльным удзелам, якія будуць рэалізаваны ў Японіі;
  • праекты, якія стануць каталізатарам сацыяльных змен;
  • праекты, накіраваныя на стварэнне і дэманстрацыю мадэляў лепшага грамадства;
  • праекты, заснаваныя на дыялогу, накіраваным на стварэнне пастаянных партнёрскіх адносін з грамадствам;
  • праекты, якія актыўна залучаюць удзельнікаў.

 

Крыніца: kacf.jp