Гранты SEJ на медыяпраекты пра экалогію

Таварыства экалагічных журналістаў (SEJ) прапануе гранты памерам 5 тыс. даляраў ЗША журналістам, якія працуюць над стварэннем анлайн-платформаў, прысвечаных экалогіі, і маюць патрэбу ў фінансавых сродках дзеля завяршэння свайго медыяпраекту.

Сродкі гранту прызначаны на пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэалізацыяй медыяпраекту: паездкі, навучанне, даследаванне, аналізы і інш.

Таксама журналісты могуць узяць удзел у конкурсе SEJ па тэме "Палітычныя і эканамічныя аспекты выкарыстання ўзнаўляльнае энергіі ў ЗША".

Дэдлайн - 15 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org.