Гранты на журналісцкія расследаванні
Фонд журналістыкі расследаванняў (Злучаныя Штаты) падтрымлівае праекты ў галіне публіцыстыкі па ўсім свеце. Журналісты, якія займаюцца расследаваннямі, могуць падаць заяўку на атрыманне гранту. Сярэдні памер гранту - 5 тыс. даляраў ЗША. Фонд фінансуе выдаткі, звязаныя з ажыццяўленнем працы над журналісцкім расследаванне (выдаткі на транспарт падчас камандзіроўкі і г.д.). Грант не прызначаны на набыццё абсталявання або на фінансаванне заробку.
Першую палову сумы гранту фонд выдаткоўвае пасля ўзгаднення заяўкі, другую палову - пасля заканчэння журналісцкага расследавання.
Заяўкі на грант неабходна дасылаць на ангельскай мове з дэталёвым апісаннем бюджэту праекта журналісцкага расследавання.
Дэдлайн - 16 траўня 2016 года. Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле IJnet.org.