Гранты на стварэнне якаснага медыя-кантэнту

Міжнародны цэнтр журналістаў  International Center for Journalists (ICFJ)  і Інстытут медыя разнастайнасці Media Diversity Institute (MDI) у супрацоўніцтве з шэрагам партнёраў і экспертаў у Рэгіёне  хочуць дапамагчы таленавітым актывістам і журанлістам з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Літвы, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны і Эстоніі распрацаваць новыя спосабы інфармаваць і прыцягваць аўдыторыю забаўляльным, запатрабаваным на мясцовым узроўні, высокаякасным медыя-кантэнтам. 

Гэта праграма прапануе гранты памерам ад $5,000 да $100,000 заяўнікам, якія прапануюць інавацыйныя і забаўляльныя праекты каб забяспечыць якасныя навіны і інфармацыю расейскамоўнаму насельніцтву Еўразіі. Жанры могуць улучаць: навукова-папулярныя серыялы, кантэнт, які мае аўдыторыяй моладзь і накіраваны на расповед пра новыя тэхналогіі; гумар і сатыру; культуралагічныя праграмы і дакументальныя стужкі. Абраныя праекты атрымацю фінасаванне, каб пакрыць кошт праекту, маніторынг з боку экспертаў, ментараў і тэхнічную падтрымку для развіцця сваіх паректаў.

Падача заявак:
Праектныя прапановы трэба падаваць анлайн не пазней 23:59 па сярэднееўрапейскім часе 15 сакавіка 2017 г.  Праектныя прапановы менш за $10,000 павінны выкарыстоўваць гэту форму бюджэта.

Праектныя прапановы з бюджэтам, які пераўзыходзць $10,000, мусяць выкарыстаць вось гэты ўзор бюджэта.

ICFJ і MDI шукаюць новыя шляхі стварэння цікавых для прагляду, заслугоўваючых даверу высакаякасных навін і інфармацыі для аўдыторыі ў рэгіёне, які мяжуе з Расіяй.
Праекты могуць засяроджвацца нас тварэнні відэа, фільмаў, мабільных прылажэнняў, развіцці гульняў або іншых інавацыйных медыя-платформ. Арганізатары будуць аддаваць перавагу крэатыўным да падачы матэрыялаў і інфармацыі праектам. 

Арганізатары будуць разглядаць толькі рускамоўныя праекты ў складзе прафесійнага журы, якое будзе складацца з прадстаўнікоў ICFJ і MDI.

Кантактная інфармацыя:
Джулія Дэссі (Giulia Dessi)
каардынатар праекта ад  MDI,  [email protected]
Эмілі Шульт (Emily Schult), старэйшы дырэктар праграм, ICFJ, [email protected]
Devin Chavira, Асістэнт праграмы , ICFJ, [email protected]

Больш падрабязную інфармацыю трэба шукаць на саце арганізатараў:

Крыніца: www.tfaforms.com