Гранты на расследаванні ў экалагічнай журналістыцы
Журналісты, якія жадаюць працаваць над расследаваннямі ў галіне экалогіі і навакольнага асяроддзя, могуць падаць заяўку на гэтыя гранты.
Цэнтр "GRID-Arendal" у супрацоўніцтве з Праграмай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (UNEP) і нарвежскай фундацыяй для свабоднай прэсы і расследаванняў "SKUP" прапануе 2 гранты памерам 25 тыс. нарвежскіх крон (каля 3-х тыс. даляраў ЗША) журналістам, якія плануюць у 2016 годзе ажыццявіць расследаванні арганізаваных злачынстваў у сферы навакольнага асяроддзя.
Журналісцкія гісторыі могуць быць прысвечаны тэмам нелегальных і забароненых законамі:
- лесанарыхтовак,
- рыбалоўства,
- палявання і гандлю дзікімі жывёламі.
- здабычы карысных выкапняў,
- звалцы, перавозу і гандлю таксічнымі адкідамі.
Гранты прызначаны на пакрыццё выдаткаў на інфармацыйны пошук падчас журналісцкага расследавання (падарожжы, запісы інтэрв'ю з крыніцамі, дакументаванне рэчаіснасці і інш.).
Кандыдаты мусяць даслаць:
- CV,
- 2 рэкамендацыйныя лісты і спасылкі на мінулыя публікацыі,
- план публікацыі (папярэднія даследаванні тэмы / напрацоўкі з даведачнай інфармацыяй пра праблему, уяўленнем пра стратэгію матэрыялу, яго герояў, месца дзеяння і г.д.).
Заяўкі неабходна дасылаць на е-мэйл: [email protected] (да Валянціна Ямеліна - прадстаўніка "GRID-Arendal").
Дэдлайн - 1 лістапада 2015 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле Ijnet.org.