Фонд Pontis і Цэнтр Астрагорскага прапануюць гранты на правядзенне даследаванняў
У межах праграмы па падтрымцы сацыяльнага і палітычнага аналізу фонд Pontis і Цэнтр Астрагорскага абвяшчаюць конкурс заявак на правядзенне даследаванняў у галіне знешняй палітыкі, бяспекі і адукацыі. Заяўкі прымаюцца да 23 лютага 2016 года. Максімальны памер гранту - 3.000 еўра.
Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца стымуляванне дыялогу паміж беларускімі аналітыкамі, экспертамі, журналістамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Конкурс накіраваны на павелічэнне магчымасцей і патэнцыялу гэтых групаў спрыяць працэсу распрацоўкі публічнай палітыкі праз стымуляванне дыскусіі па выбраных тэмах ў Беларусі і за мяжой.
Тэматыка даследаванняў
Даследаванні павінны датычыцца адной з наступных галін:
• знешняя палітыка Беларусі;
• палітыка бяспекі Беларусі;
• адукацыя ў Беларусі;
Чаканыя вынікі
• Даследаванне, якое ўключае кароткае рэзюмэ і рэкамендацыі для публічнай палітыкі (6000 - 8000 словаў) на ангельскай, беларускай або рускай мовах.
• Рэзюмэ і палітычныя рэкамендацыі на ангельскай мове (максімум 1000 словаў).
• Прынамсі два прэзентацыйных мерапрыемствы па адвакацыі ў Беларусі, якія прадстаўляюць вынікі даследавання.
Запланаваныя мерапрыемствы
• Трэйнінг адабраных асобаў і арганізацый у Браціславе і Мінску з канцэнтрацыяй на публічнай палітыцы, advocacy і камунікацыі.
• Прэзентацыя прагрэсу па працы над даследаваннямі на сустрэчах у Мінску.
• Ментарства з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў.
• Кансультацыі па advocacy і працы са СМІ.
Крытэры адбору
Заяўкі на конкурс могуць падаваць беларускія навукоўцы, даследчыя групы, экспертныя групы, аналітычныя цэнтры, а таксама некамерцыйныя і няўрадавыя арганізацыі з Беларусі. Асабліва вітаюцца заяўкі ад аналітыкаў і ўстановаў за межамі Мінска, маладых навукоўцаў і ўніверсітэтаў.
Адной з галоўных папярэдніх умоваў з'яўляецца здольнасць распрацаваць эфектыўную метадалогію, доступ да экспертаў у даследаванай вобласці, тэхнічны патэнцыял і веды ў даследаванай вобласці, здольнасць апрацоўваць і аналізаваць першасныя дадзеныя.
Адабраныя кандыдаты ці прадстаўнікі адпаведных арганізацый павінны мець магчымасць актыўна ўдзельнічаць у навучальных і карпаратыўных мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца на ангельскай мове.
Працэдура падачы заяўкі
Кандыдаты павінны прадставіць праект на ангельскай (пажадана), беларускай або рускай мове, які ўключае наступныя дакументы:
• Суправаджальны ліст;
• Праектная прапанова і метадалогія (максімум 1500 словаў);
• Бюджэт праекта (максімум 3000 еўра);
• Чаканыя вынікі і планы па іх распаўсюджванню, уключна з арганізацыяй як мінімум двух advocacy-мерапрыемстваў);
• CV ўсіх задзейнічаных у праекце экспертаў.
Працэс адбору
Праектныя прапановы будуць ацэньвацца па наступных крытэрах:
• Метадалогія, планаванне работы, абгрунтаванне, план прыцягнення кансультантаў і экспертаў;
• Магчымасць заяўнікаў празрыста і паспяхова завяршыць праект;
• Рацыянальны бюджэт і графік.
Прапановы і ўсе суправаджальныя дакументы павінны быць прадстаўленыя на е-мэйл: [email protected] не пазней за 23 лютага 2016 года.
Прапановы, што будуць прадстаўленыя пазней за вызначаны тэрмін або не будуць адпавядаць крытэрам адбору, не могуць быць прынятыя да разгляду.
Арганізатары пакідаюць за сабой права не падтрымаць ніводнай з прапановаў, калі яны не адпавядаюць крытэру якасці.
Фонд Pontis і Цэнтр Астрагорскага будуць праводзіць тэхнічныя ды іншыя кансультацыі пасля падачы праектных прапаноў.
Адабраныя кандыдаты будуць праінфармаваныя не пазней за 5 сакавіка 2016 года. Даследаванні, якія фінансуюцца ў рамка гэтага конкурсу, павінны быць завершаныя і адпраўленыя не пазней за 15 мая 2016 года (дата залежыць ад канчатковай дамовы). Па любых пытаннях пішыце, калі ласка, на адрас: [email protected].
Крыніца: Ostrogorski.org
![]() |
![]() |