Гранты на правядзенне адукацыйных даследаванняў

Мэта выдзялення грантаў на правядзенне даследаванняў Spencer Small Research Grants - падтрымка праектаў, у цэнтры якіх адукацыя. Гранты ідуць на падтрымку праектаў, накіраваных на паляпшэнне адукацыі. Праекты могуць закранаць шырокі спектр дысцыплін, уключаючы адукацыю, псіхалогію, сацыялогію, эканоміку, гісторыю і антрапалогію. Памер гранта - 5000$. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі - 1 лістапада 2018.

Асноўныя тэмы праектаў:

  • Сувязь паміж адукацыяй і сацыяльнымі магчымасцямі.
  • Выкладанне, навучанне і навучальныя рэсурсы.
  • Новыя грамадзяне.
  • Арганізацыйнае навучанне ў школах, школьныя сістэмы і сістэмы вышэйшай адукацыі.
  • Мэты і каштоўнасці адукацыі.


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • доктарская ступень або адпаведны вопыт у прафесіі, звязанай з даследаваннем адукацыі;
  • павінны быць звязаныя з каледжам ці ўніверсітэтам, школай, некамерцыйнай даследчай установай,
  • гранты не прадастаўляюцца наўпрост фізічным асобам;
  • прапанова даследавання павінна быць складзена на англійскай мове, а бюджэт даследавання неабходна ўказаць у доларах ЗША;
  • у бюджэт не павінны быць уключаны ўскосныя выдаткі.

 

Крыніца: spencer.org