Гранты на постдоктарскія даследаванні ў Францыі

Фонд навукі пра Чалавека прапануе гранты на кароткатэрміновыя даследаванні цягам у тры месяцы ў Францыі для вучоных, якія абаранілі кандыдатскую дысертацыю пасля 2010 г. Заяўкі трэба падаваць да 20 красавіка 2017 г. 

Навукоўцы будуць праводзіць даследаванні ў адной з лабараторый ці даследчым цэнтры ў Францыі і мусяць будуць зрабіць кароткую справаздачу па сваёй працы.

Штомесчная стыпендыя памерам 1500 еўра будзе пакрываць транспартныя выдаткі і пражыванне. Стыпендыя выплочваецца трыма траншамі, арганізатары забяспечваюць візавую падтрымку.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • быць грамадзянамі Арменіі, Азербайджана і Грузіі, якія працуюць у ВНУ або даследчым інстытуце ў сябе на радзіме;
  • грамадзяне Беларусі, Расіі, Малдовы, якія працуюць у ВНУ ці даследчым інстытуце ў сябе на радзіме;
  • грамадзяне Ўкраіны, якія працуюць у ВНУ ці даследчым інстытуце ў сябе на радзіме;
  • даследчыкі павінны мець ступень кандыдата навук, атрыманую не раней за 2010 г.
  • праводзіць даследаванні ў адной с сацыяльных або гуманітарных навук (антрапалогія, літаратура, мастацтва, гісторыя, геаграфія, філасофія, паліталогія, сацыялогія, археалогія).

Знайсці лабараторыю ці інстытут у Францыі можна па гэтай спасылцы
 

Заяўкі падаюцца на ангельскай або французскай мовах:

  • заяўка;
  • CV;
  • копія дыплома;
  • ліст ад дырэктара лабараторыі/ даследчага інстытута ў Францыі;
  • ліст ад дырэктара ўстановы, дзе кандыдыта (-тка) працуюць у сябе на радзіме;
  • прэзентацыя праекта (не больш за 10 тыс. знакаў з прабеламі), дзе неабходна паказаць мэты праекта, бібліяграфію, дэталёвую праграму даследавання (якія неабходна наведаць месцы, усталяваць кантакты)

Усе пытанні на ангельскай мове варта накіроўваць на гэты электронны адрас: [email protected]

Крыніца: www.fmsh.fr