Гранты на навучанне замежнікам універсітэта University of Catania (Італія)

Універсітэт University of Catania прапануе 40 грантаў замежнікам, якія жадаюць навучацца ва ўніверсітэце. Універсітэт прапануе замежнікам, якія паступаюць на праграму бакалаўрыяту, магістратуры або на праграму Single Cycle Degree 20 грантаў 1500€ кожны. Універсітэт прапаноўвае праграмы навучання на англійскай і італьянскай мовах. Заяўка на атрыманне гранта падаецца анлайн да 30 чэрвеня 2018.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

 

  • на грант могуць прэтэндаваць замежныя студэнты;
  • студэнты павінны адпавядаць патрабаванням абранай праграмы;
  • узрост кандыдатаў - не старэйшыя за 30 гадоў.


Дакументы:

  • копія пашпарта;
  • ліст аб залічэнні на выбраную праграму навучання ва ўніверсітэт University of Catania;
  • сертыфікат.
  • дакументы прымаюцца на англійскай ці італьянскай мове.

Крыніца: unict.it