Гранты на наведванне канферэнцый ад Google для жанчын

Адкрыты прыём заявак на гранты на наведванне канферэнцый ад Google. Мэта грантаў - дапамога прадстаўнікам камп'ютарных навук у наведванні лепшых канферэнцый. Гранты прадастаўляюцца на аплату транспартных выдаткаў, рэгістрацыйнага ўзносу і іншых выдаткаў, звязаных з удзелам у канферэнцыях у галіне камп'ютарных навук і сумежных дысцыплін. Для атрымання гранта неабходна падаць анлайн заяўку да пазначанага дэдлайну.

Google верыць, што разнастайнасць атрыбутаў, вопыту і перспектыў неабходна для стварэння інструментаў, якія могуць змяніць свет. Кожны можа пабудаваць кар'еру ў галіне камп'ютарных навук, незалежна ад расы, паходжання, полу, фізічных магчымасцяў або ваеннай службы.

Google прапаноўвае:

  • бясплатную рэгістрацыю;
  • Еўропа - да 1000$ на аплату транспартных выдаткаў і пражывання (грант выплачваецца пасля канферэнцыі).


Патрабаванні для кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць жанчыны, якія навучаюцца ці працуюць у галіне камп'ютэрных навук, камп'ютэрнага інжынірынгу, або тэхнічнай сферы, якая мае дачыненне да тэмы канферэнцыі;
  • неабходна мець акадэмічны або прафесійны вопыт, лідарскія здольнасці;
  • грант можна атрымаць на наведванне адной з канферэнцый:
     
  1. Women of Silicon Roundabout 2018 (дэдлайн: 27 красавіка 2018)
  2. International Conference on Machine Learning (ICML) (дэдлайн 1 мая 2018)
  3. International Conference of Knowledge Discovery & Data Mining (KDD) (дэдлайн: 8 чэрвеня 2018)
  4. European Conference on Computer Vision (ECCV) (дэдлайн: 29 чэрвеня 2018)
  5. SREcon 2018 (дэдлайн: 1 Ліпень 2018)
  6. European Women in Tech 2018 (дэдлайн: 1 сентября 2018)

 

Крыніца: edu.google.com