Гранты Knight-VICE Innovators для журналістаў
Фонд імя Джона і Джэймса Найтаў (Злучаныя Штаты) выдаткоўвае гранты на агульную суму ў паўмільёны даляраў ЗША дзеля падтрымкі інавацый ў журналістыцы. Конкурс на атрыманне стартавага капіталу для праектаў і ўдзел у адмысловым трэнінгу ладзіць выданне VICE News і Школа журналістыкі Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка. Мэта фінансавае падтрымкі - заахвочванне журналістаў да выкарыстання новых лічбавых формаў аповеду, стварэння новых інструментаў і навучальных праграм, пераходу да новых сродкаў медыя для падтрыхтоўкі матэрыялаў для новага пакалення спажыўцоў.
Конкурсныя праекты могуць быць прысвечаны разнайстайным тэмам (новыя лічбавыя метады расследавання, стылі прэзентацыі інфармацыйных прадуктаў, інструменты "сторытэлінгу"). Заяўка мусіць уключаць апісанне мэтаў праекту, патэнцыялу яго ўплыву на сусветную аўдыторыю.
Фіналісты конкурсу будуць запрошаны на 3 месяцы ў Нью-Ёрк, дзе разам з прадстаўнікамі VICE News і Школы журналістыкі Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка распрацуюць стратэгію развіцця і распаўсюду інфармацыйнага прадукту. Арганізатары аплочваюць вандроўку і пражыванне.
Дэдлайн - 1 чэрвеня 2016 года. Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле IJnet.org.