Гранты IWMF для працы СМІ над гісторыямі, што ўплываюць на жыццё жанчын
Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ, (IWMF) пры падтрымцы некамерцыйнай арганізацыі "The Secular Society" (ЗША) ладзіць конкурс на атрыманне грантаў для працы над журналісцкімі матэрыяламі, якія прысвечаны пытанням і тэмам, што ўплываюць на паўсядзённае жыццё жанчын і дзяўчынак па ўсім свеце.
Атрымаць грант могуць журналісткі, якія маюць мінімум 3 гады прафесійнага досведу. Сярэдні памер гранта складае 5 тыс. даляраў ЗША. Фінансаванне прызначана для пакрыцця транспартных выдаткаў (квіткі, авіаквіткі, паслугі вадзіцеля і г.д.), кошту віз, паслуг перакладчыкаў і мясцовых дапаможнікаў падчас працы над журналісцкімі матэрыяламі.
Гранты выдаткоўваюцца ў жніўні, снежні і красавіку. Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле IJnet.org.