Гранты IACC-2014 на развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва

Ініцыятыва сацыяльнага прадпрымальніцтва Міжнароднага антыкарупцыйнага камітэту (IACC) запрашае сацыяльных прадпрымальнікаў, якія жадаюць садзейнічаць крэатыўным пазітыўным зменам у сваіх супольнасцях, дасылаць інавацыйныя ідэі па рашэнню карупцыйных праблемаў.

Памер гранта для пачатковага фінансавання праекта складае 5.000 еўра. Кандыдаты маюць быць зацікаўленымі ў паляпшэнні транспарэнтнасці грамадства і інтэграцыйных працэсах паміж супольнасцямі. Для ўдзелу ў конкурсе грантаў неабходна падаць анлайн-заяўку на ангельскай мове. Дэдлайн - 15 кастрычніка 2014 года. Па дадатковую інфармацыю трэба звяртацца на е-мэйл: [email protected] ці на афіцыйную вэб-старонку конкурсу.

Паводле: Ngo.by.