Гранты Фонда Safe Trust
Фундацыя Safe Trust, якую адмініструе Сусветны банк, Швейцарскі Дзяржсакратарыят па эканамічных справах (SECO) і Еўракамісія, мае мэтай палепшыць кіраванне дзяржфінансамі ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Група Safe Trust аказвае падтрымку па ацэнцы кіравання дзяржаўнымі фінансамі (PFM), рэалізацыі дзеянняў па паляпшэнні дзяржаўнага фінансавага менеджмэнту і абмену практычным досведам ў краінах вызначаных рэгіёнаў.
Фундацыя аказвае падтрымку пры правядзенні ўрадамі рэформаў кіравання дзяржфінансамі (PFM): арганізацыя ладзіць абмен ведамі і досведам для павышэння эфектыўнасці рэформаў, падтрымлівае развіццё партнёрскіх сувязей, каардынацыю паміж донарамі і ўрадамі для рацыянальнага размеркавання сродкаў у рэгіёне.
Заяўкі праектаў прымаюцца з наступных краінаў: Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцэгавіна, Грузія, Казахстан, Косава, Кіргізія, Македонія, Чарнагорыя, Македонія, Малдова, Сербія, Таджыкістан, Турцыя, Туркменістан, Украіна, Узбекістан.
Патрабаванні да праектаў:
- адпаведнасць мэтам фундацыі Safe Trust,
- бюджэт у памеры 50 тыс.- 300 тыс.даляраў ЗША,
- адсутнасць дубліравання і супярэчнасці з праектамі, якія фінансуюцца іншымі праграмамі,
- тэрмін да 30 чэрвеня 2016 года.
Больш падрабязна з патрабаваннямі да праектаў і з інфармацыяй па афармленні заявак можна азнаёміцца тут.
Заяўкі прымаюцца да 27 лютага 2015 года.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: + 1 202 458 48 86, на е-мэйл: [email protected], альбо на адрэсу:
Marius Koen
Secretariat, SAFE
The World Bank [MSN MC7-705]
1818 H Street NW
Washington DC 20433, USA
Паводле Edu-active.com.