Гранты Фонда правоў чалавека і Нідэрландcкага Фонда рэгіянальнага партнёрства - Матра
Фонд правоў чалавека і Нідэрландcкi Фонд рэгіянальнага партнёрства - Матра (НФРП - МАТРА) прапануюць гранты ў мэтах падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі. Памеры грантаў - не больш за 25 тыс. еўра. Амбасада Каралеўства Нідэрландаў пакідае за сабой права прысуджаць большыя сумы грантаў у выключных выпадках.
Удзел у конкурсе могуць узяць толькі няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку незалежныя СМІ.
Для таго, каб мець права на атрыманне грантаў "Матра", праекты мусяць спрыяць працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, дапамагаючы стварыць больш моцную актыўную грамадзянскую супольнасць. Нідэрландcкi Фонд рэгіянальнага партнёрства - Матра падтрымлівае ініцыятывы, скіраваныя на:
- умацаванне вяршэнства закона;
- прасоўванне (папулярызацыю) грамадскага ўдзелу;
- умацаванне грамадзянскай актыўнасці;
- замацаванне здольнасці няўрадавых арганізацый уплываць на працэсы трансфармацыі;
- пашырэнне ролі інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадзянскiм грамадстве;
- змяненне стаўлення грамадства да правоў чалавека.
Мэтай Фонду правоў чалавека ёсць падтрымка ініцыятыў, якія спрыяюць ажыццяўленню асноўных свабод і абароны правоў груп людзей, якія могуць падвяргацца дыскрымінацыі. Амбасада Каралеўства Нідэрландаў будзе адбіраць на фінансаванне прапановы праектаў, скіраваныя на:
- абаронцаў правоў чалавека;
- роўныя правы для жанчын;
- роўныя правы для ЛГБТ;
- свабоду слова і Інтэрнэту, рэлігіі і перакананняў, друку;
- правы чалавека і развіццё;
- бiзнес i абарону правоў чалавека.
Тэрмін праектаў мусіць складаць 12 месяцаў. Праекты павінны ўлічваць мясцовыя патрэбы.
Выключна дабрачынныя дзейнасці - такія, як медыцынская дапамога ці ахвяраванні ежы, - не разглядаюцца ў якасці структурнага ўкладу у працэс рэформаў.
Дэдлайн - 23:59 3 сакавіка 2016 года.
Падрабязная інфармацыя пра працэс падачы заяўкі і конкурс - на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да спадара Войцэха Бародзіча-Смалiнскага праз е-мэйл: [email protected], [email protected].
Крыніца Poland.NlEmbassy.org.