Гранты Фонда міжнароднай фатаграфіі імя Мануэля Рыверы-Ортыса
чцв, 2016-01-14 18:58
Фатографы і кінадакументалісты з любой краіны могуць падаць заяўку на атрыманне грантаў у падтрымку праектаў у галіне сацыяльнай дакументалістыкі.
Фонд міжнароднай фатаграфіі імя Мануэля Рыверы-Ортыса выдаткоўвае гранты для рэалізацыі і завяршэння аўтарскіх праектаў лепшым фатографам і кінатворцам, якія здымаюць фільмы на сацыяльныя тэмы.
Прапанаваныя праекты мусяць быць прысвечаны такім сацыяльным праблемам развіваючыхся краін і супольнасцей, як беднасць, ахова здароўя, вайна, становішча жанчын, рэлігія і палітыка, інш.
Фонд выдаткоўвае 2 гранты памерам 5 тыс. даляраў ЗША кожны.
Дэдлайн - 31 сакавіка 2016 года. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org.