Гранты Фонда дэмакратыі ААН
Фонд дэмакратыі ААН прапануе арганізацыям грамадзянскай супольнасці падаць заяўку на фінансаванне праектаў па пашырэнні і падтрымцы дэмакратыі. Заяўкі прымаюцца да 31 снежня 2015 года анлайн толькі на ангельскай альбо французскай мове. Заяўляць можна праекты, якія плануецца ажыццявіць цягам 2-х гадоў. Памеры грантаў - 100-300 тыс. даляраў ЗША.
Фонд дэмакратыі ААН падтрымлівае праекты, якія ўзмацняюць голас грамадзянскай супольнасці, прасоўваюць правы чалавека і заахвочваюць удзел усіх групаў насельніцтва ў дэмакратычных працэсах. Фонд пераважна фінансуе мясцовыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці - у пераходны перыяд дэмакратызацыі і ў справе яе замацавання.
Усе прапановы будуць старанна разглядацца - па выніках конкурсанага адбору звычайна менш за 2% праектаў атрымліваюць фінансаванне.
Праекты мусяць падпадаць пад адну ці больш з 7-мі наступных тэмаў:
- супольны актывізм,
- вяршэнства закону і правы чалавека,
- інструменты ведаў,
- пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын,
- далучэнне моладзі,
- медыя і свабода інфармацыі,
- умацаванне ўзаемадзеяння з урадам.
Заяўкі падаюцца праз анлайн-платформу на сайце Фонда дэмакратыі ААН. Калі ласка, пазнаёмцеся з прыкладам заяўкі праекта, кіраўніцтвам па падачы заяўкі, заўвагамі для будучых заяўнікаў, найбольш задаваемымі пытаннямі.
Каб падаць заяўку, націсніце сюды.
Прапановы праектаў мусяць адпавядаць наступным крытэрам:
- прамоўцыя мэтаў Фонда дэмакратыі ААН,
- заахвочванне інклюзіі,
- значны ўплыў,
- узмацненне гендэрнай роўнасці,
- значныя перспектывы паспяховага выканання і інш.
Канчатковы шорт-ліст абраных праектаў будзе прадстаўлены для зацверждання Генеральнаму Сакратару ААН у траўні-чэрвені 2016 года. Падрабязная інфармацыя - тут.
Крыніца: UN.org.