Гранты Фонда дэмакратыі ААН
пят, 2014-11-21 11:50
Фонд дэмакратыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (UNDEF) запрашае грамадскія арганізацыі падаць заяўкі на фінансаванне праектаў, мэта якіх - прамоўцыя і падтрымка дэмакратыі. Памер грантаў складае ад 100 тысяч да 300 тысяч даляраў ЗША.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца арганізацыі, якія працуюць у галіне медыя, працы з моладдзю, становішча жанчын, дэмакратызацыі, развіцця супольнасцяў, правоў чалавека. Праектныя прапановы павінны супадаць з адной ці некалькімі пералічанымі сферамі.
Да разгляду прымаюцца праекты тэрмінам 2 гады. Прапановы прымаюцца на ангельскай ці французкай мове.
Заяўкі прымаюцца да 31 снежня 2014 года. Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы.
Паводле Ijnet.org.