Гранты FIJ на журналісцкія расследаванні

Фонд журналістыкі расследавання (Злучаныя Штаты) падтрымлівае па ўсім свеце публіцыстычныя праекты ў жанры расследавання. Падаць заяўкі на атрыманне грантаў могуць журналісты, якія працуюць у жанры расследавання, калі тэмы матэрыялаў датычацца ЗША (звязаныя з амерыканскімі грамадзянамі, урадам, бізнес-арганізацыямі, да т.п.). Сярэдні памер гранта - 5 тыс. даляраў ЗША. Сродкі прызначаны на пакрыццё выдаткаў, напрыклад, транспартных. У грант не ўваходзіць заробак журналіста, а таксама кошт неабходнага абсталявання. Першая палова гранта выплочваецца пасля ўзгаднення заяўкі суіскальніка, другая - па заканчэнні журналісцкага расследавання.

Фонд прымае заяўкі, напісаныя на ангельскай мове. Заяўка мае ўтрымліваць дэталёва апісаны бюджэт праекту. Дэдлайн - 26 верасня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле IJnet.org.