Гранты EJN на асвятленне экалагічных тэм

Журналісцкая сетка Earth Journalism Network (праект Internews) у партнёрстве з фундацыяй Arcadia (Злучанае Каралеўства) прапануе медыяарганізацыям, журналістам і школам журналістыкі гранты на паляпшэнне якасці асвятлення тэм біяразнастайнасці і аховы прыроды.

Агульны памер грантавай падтрымкі - 30 тыс. даляраў ЗША (сума будзе падзелана паміж трыма лепшымі праектамі). Вітаюцца прапановы, скіраваныя на ўдасканаленне якасці журналісцкай працы (арганізацыю адмысловых трэнінгаў для журналістаў, стварэнне лакальных суполак па асвятленні тэм, інш.).

 

Дэдлайн - 23 снежня 2016 года. Больш падрабязная інфармацыя тут.

 

Паводле IJnet.org