Гранты для журналістаў на асвятленне Алімпійскіх гульняў 2016 (Бразілія)
Некамерцыйная журналісцкая арганізацыя Agência Pública (Бразілія) прапануе рэздэнцкую праграму для рэпарцёраў незалежных медыя - з 20 ліпеня па 20 жніўня 2016 года. На праграму будуць выбраны 4 замежных журналіста.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- рэпарцёры незалежных небразільскіх медыя;
- валоданне партугальскай, ангельскай або інспанскай мовай;
- зацікаўленасць у расследаванні праблемаў, звязаных з правамі чалавека;
- інтарэс да асвятлення летняй Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Тэрмін удзелу ў праграме складае мінімум 15 дзён. Рэпарцёры атрымаюць грант у памеры 7 тыс. бразільскіх рэалаў, жытло і падтрымку Agência Pública па падрыхтоўцы матэрыялаў.
Рэзідэнцкая праграма ўключае 3 сустрэчы з арганізацыямі і грамадскімі рухамі па тэме правоў чалавека і Алімпіяды.
Дэдлайн падачы заяўкі на грант - 12 траўня 2016 года.
Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле IJnet.org.