Гранты для стваральнікаў дакументальнага кіно
Фонд IDFA Bertha шукае новыя творчыя праекты ў сферы дакументальнага кіно. Фонд падтрымлівае кінематаграфістаў, стваральнікаў дакументальнага кіно і арганізатараў фестывалей з развіваючыхся краін праз аказанне фінансавай дапамогі на завяршэнне праектаў.
Заяўкі прымаюцца ў наступных катэгорыях: распрацоўка праекта, вытворчасць, пост-прадакшн і праца па стварэнні фільмаў на міжнародным узроўні.
Фонд працуе з абранымі кандыдатамі для вызначэння таго, якая форма дапамогі і коўчынгу лепш падыйдзе да дадзенага праекта. Варыянты дапамогі ўключаюць: удасканаленне сцэнара, вытворчасць фільма, рэдагаванне ці дапамога ў арганізацыі доступу на міжнародны рынак.
Памер грантаў складае 5 000 - 17 500 еўра. Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2015. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.