Гранты для падрыхтоўкі журналісцкіх матэрыялаў пра біяразнастайнасць

Журналісцкая сетка "Earth" (праект Internews, ЗША) прапануе гранты на працу над гісторыямі пра новыя рашэнні праблемаў, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя, і пра фактары, якія пагражаюць біяразнастайнасці.

Заяўкі на гранты памерам 1-2 тыс. даляраў ЗША могуць падаць журналісты і эксперты, якія супрацоўнічаюць з медыяарганізацыямі.

Суіскальнікамі могуць быць штатныя журналісты і фрылансеры.

Перавага аддаецца тэмам, якія не набылі шырокага асвятлення ў сусветнай журналістыцы.

 

Дэдлайн - 18 лютага 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

 

 

Паводле IJnet.org.