Гранты для мастацвазнаўцаў (Злучаныя Штаты)

Фундацыя "Terra Foundation" прапануе навукова-даследчыя гранты для паездак ў Злучаныя Штаты з мэтай даследавання амерыканскага мастацтва і візуальнай культуры перыяду "да канца 80-х гадоў". Да ўдзелу ў конкурсе грантаў запрашаюцца аспіранты, дактаранты і старэйшыя навукоўцы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЗША.

Грант можа быць выкарыстаны на пакрыццё транспартных і навукова-даследчых выдаткаў, аплаты пражывання і харчавання падчас знаходжання ў Злучаных Штатах.

Праграма дае магчымасць даследаваць першакрыніцы твораў мастацтва ў музеях і прыватных калекцыях, карыстацца мясцовымі архіўнымі і бібліятэчнымі калекцыямі, стварыць прафесійную сетку для будучых даследаванняў.

Патрабаванні:

  • падарожжа павінна ажыццяўляцца на працягу года пасля абвяшчэння вынікаў адбору (з траўня 2015 па травень 2016 года);
  • справаздача аб падарожжы павінна быць прадстаўлена на працягу 3-х месяцаў пасля завяршэння паездкі; яна павінна ўключаць апісанне падарожжа, ацэнку праведзеных даследаванняў, пералічэнне дасягнутых вынікаў і тлумачэнне грашовых выдаткаў (фінансавая справаздача);
  • атрымальнікі павінны адзначыць падтрымку "Terra Foundation" у любой публікацыі, звязанай з даследаваннямі, якія былі праведзены за кошт гранта.

Штогод "Terra Foundation" прызначае 9-13 грантаў:

- для аспірантаў з Паўночнай Амерыкі, Еўропы, Аўстраліі і Новай Зеландыі ў памеры да 6 тыс. даляраў ЗША;

- для кандыдатаў навук і старэйшых навукоўцаў у памеры да 9 тыс. даляраў ЗША.

Заяўкі кандыдатаў прымаюцца да 15 студзеня 2015 года. Дадатковая інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Adukacyja.info.