Гранты для беларусаў ад Фонду Конрада Адэнаўэра
Фонд Конрада Адэнаўэра прапануе стыпендыі для навучання ў Германіі.
Фонд шукае тых, хто:
• скончыў універсітэт і жадае працягнуць вучобу альбо правесці даследаванне ў Германіі,
• мае выдатныя акадэмічныя поспехі,
• цікавіцца палітычнымі пытаннямі,
• жадае змяняць жыццё ў роднай краіне праз грамадскую актыўнасць,
• развівае талерантнасць да тых, хто думае інакш,
• у стане паказаць уласны патэнцыял.
Што стыпендыя прапануе ўдзельнікам?
• Наведванне мерапрыемстваў праграмы
• Супрацу з іншымі стыпендыятамі
• Міждысцыплінарны, палітычны і асобасны абмен досведам з калегамі, былымі ўдзельнікамі і прадстаўнікамі нямецкіх вышэйшых навучальных установах.
Асноўная мэта праграмы – наладжванне сувязей паміж Беларуссю і Германіяй і пабудова агульнага дабрабыту.
Фінансавыя ўмовы
Памер і працягласць фінансавання залежаць ад мэты навучання. Магістранты і аспіранты на працягу 2-х гадоў атрымаюць стыпендыю 750 еўра, даследчыкі – 920 еўра.
Да таго ж Фонд Конрада Адэнаўэра выдзяляе дадатковыя сродкі на аплату медыцынскага страхавання, а таксама фінансуе пражыванне і выдаткі на дзяцей, калі кандыдат пераязджае ў Германію з сям’ёй. Падрабязнае апісанне фінансавых умоў знаходзіцца тут.
Каб атрымаць стыпендыю, трэба запоўніць анлайн-заяўку і прымацаваць усе неабходныя дакументы.
Падрабязнасці можна адшукаць па гэтай спасылцы.
Веданне нямецкай мовы абавязковае. Апошні тэрмін падачы заявак - 30 ліпеня 2015 года.
Крыніца: Аdukacyja.info.